У чацвер, 6 мая, напярэдадні Дня Перамогі адзінаццацікласнікі лісталі трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. “Мы захаваем для нашчадкаў мір!” – такую назву мела літаратурна-музычнае мерапраемства.

Вайна 1941-1945 гадоў пакінула глыбокую рану ў душах і сэрцах многіх людзей. Гэта вайна сапраўды была страшная і доўгая… І дзецям  трэба памятаць пра гэта, ведаць, чытаць пра яе  і паважаць ветэранаў, якія змагаліся, не шкадуючы свайго жыцця, дзеля светлага будучага, дзеля шчасця на Зямлі, дзеля нас.

Вучні змаглі ўпэўніць слухачоў, што падзеі вайны ніколі не забудуць і што для нашчадкаў захаваюць мір!